суббота, 10 марта 2018 г.

Статья в газете Асіповіцкі Край

Статья про Притерпу в газете Асіповіцкі Край опубликована в газете 16.03.2015 Ниной Викторчик:

Два берагі — адна назва

Прыцерпа. Не аднаму з жыхароў Асіповіччыны добра вядома назва населенага пункта — яго ваколіцы прывабліваюць да сябе рыбакоў, грыбнікоў, паляўнічых, а летам жадаючых пажыць на ўлонні прыроды пару-тройку дзён, падыхаць свежым паветрам ды пакупацца ў Бярэзіне — цераз край. Шляхі-дарогі не раз прыводзілі сюды і журналістаў «АК». Ехаць у суседні, Бярэзінскі, раён і не завітаць у знаёмую вёсачку, якая мяжуе з аднайменнай, але ўжо іншага рэгіёна — несправядліва.

На жаль, сустракае яна маўклівасцю і бязлюднасцю. Толькі напрыканцы вуліцы каля дома сацыяльных паслуг сядзелі на лаўцы і радаваліся веснавому сонцу і цяплу Галіна Баранава, Ніна Вікторчык і Валянціна Мірановіч — чакалі прыезду аўталаўкі. Жывуць яны тут пастаянна. Першыя дзве — карэнныя прыцярпянкі. Толькі адна нарадзілася тут, а другая ў той — «рускай» — зарэчанскай Прыцерпе.


— Чаму рускай? Бо на гэтым баку ракі жылі шляхецкія сем’і, — гаворыць Ніна Міканораўна. — Ціхановічы, Таміловічы, Шпілеўскія, Юшкевічы. Святкавалікаталіцкія святы, былі больш заможныя. А там жылі людзі рускай праваслаўнайверы. У тым ліку і мае бацькі, якія пераехалі сюды да вайны. Цяпер у жывыхзасталася толькі Ціхановічыха, і тая ў дзяцей зімуе.
— Ва ўсе часы мы як адно цэлае, — уступае ў размову Галіна Фёдараўна. — Ведаемадзін пра аднаго ўсё. Танцы ладзілі сумесныя. Усё больш на нашым баку, бо тутклуб быў. А зараз што ў нас, што там засталося па чатыры чалавекі, астатніяўсе дачнікі. Нядаўна папрасіла сына, каб завёз на экскурсію да суседзяў. Прыемназдзівілася. На месцы некаторых старэнькіх дамоў — прыгожыя катэджы. У настакі толькі адзін, хаця ходзяць чуткі, што хутка з’явіцца база адпачынку«газпрамаўцаў«. Нават участак ужо выбралі. І газ сюды правядуць. Можа, ідажывём яшчэ да таго часу. Тады і наша Прыцерпа ажывіцца. Паедзеце на тойбок — перадавайце прывітанне. Іхнія пеўні кожнай раніцы пяюць, як бы вітаюцца з намі…

Спатрэбілася некалькі хвілін, каб апынуцца ў бярэзінскіх прыцярпян. На вуліцы таксама ні душы. Старыя, але дагледжаныя дамы сапраўды мяжуюцца з новымі прыгожымі пабудовамі.

Дарога ўзнімаецца ўсё вышэй. Перад вачыма з правага боку — прыгожае люстра Бярэзіны, якая змейкай уецца па кустах-вербалозінах. На небасхіле за ракой узвышаецца яшчэ адна вёска, але ўжо Клічаўскага раёна. Па левы бок — малады сасоннік, што прытуліў да сябе вуліцу з катэджамі. Паздымаць краявіды — мара любога фатографа.

Пабачыўшы машыну з надпісам «прэса», на вуліцу выйшаў гаспадар аднаго з дачных дамоў.


— Любуецеся прыгажосцю? — уступае ў размову. — Мнетаксама спадабаліся калісьцігэтыя мясціны. Не вытрымаў, купіў у 90-х гадах тут участак, пабудаваў дом. Адсюль родамжонка, жывём зараз уСмаленску, сам вырас наКубані, а палюбіў Беларусь. Трое маіх суседзяў—дачнікаў — мінчане, ёсць і з Беразіно. Летам вуліца поўніцца дзіцячымі галасамі. Сонца, вада, лес, лазня. Усё — без мітусні і загазаванасці, а што больш патрэбна чалавеку для адпачынку?

З гараджан — у фермеры

Вёскі Чыжаха і Бычын да нядаўняга часу знаходзіліся ў Якшыцкім сельсавеце. Былі часы, калі некаторыя з жыхароў дабіраліся на працу ў нашы Каменічы: хто рабіў у калгасе, а хто ў лясніцтве. Ды і зараз ёсць такія. Наогул, сяброўства паміж вёскамі існуе даўно. Напрыклад, фермер з Бычына, былы мінчанін Уладзімір Сідаровіч, мае 600 гектараў зямлі, вырошчвае сельскагаспадарчыя культуры, у тым ліку і агародніну, прапануе яе камянчанам. Раней тыя прыязджалі да яго за садовай малінай.


— Восьмы год у бізнесе, — гаворыць Уладзімір. — Прадаў катэдж пад Мінскам, за выручаныя грошы пабудаваў тутдом, узяў у арэнду 90 гектараў. Зараз, якбачыце, гаспадаркавырасла ў разы. Ёсцьсучасная тэхніка, дабротны склад на 600 «квадратаў«, малады сад. Трымаю авечак, цасарак. Забяспечваю рабочымі месцамітутэйшых жыхароў. Акрамя агародніны, вырошчваю траву на насенне і прадаюяе, у тым ліку і расіянам. Планы на будучае? Ёсць цікавыя ідэі, але раскрываць небуду, каб не сурочыць.

Гаспадарлівасць фермера адчувалася ва ўсім. Радавалі вока новыя трактары ў гаражы, у складзе жаўцела на сонцы проса, працавала зернесушылка, акуратна ляжалі мяшкі з насеннем, якое ўжо чакае заказчык, на полі працаваў «Беларус», пасвіліся авечкі. Ад усяго павявала надзейнасцю,упэўненасцю ў заўтрашнім дні…

З настаўнікаў — у прадпрымальнікі

Чаго не скажаш пра школу ў Чыжасе, якая сіратліва паглядае на падарожнікаў сваімі вялікімі вокнамі. Ні колішняй чысціні вакол будынка, ні дзіцячых галасоў…

— Зачынілі летась, — гаворыць былы настаўнік 47-гадовы Андрэй Бакум. — 40 вучняў аўтобусам возяць у Багушэвічы, за 18 кіламетраў адсюль. Стала нязручна, пачаў шукацьработу на месцы. Вырашыўпаспрабаваць сябе ў роліпрадпрымальніка — адкрыўгандлёвы павільён. Плануем зжонкай пераехаць у Асіповічы — ужо і дом купілі на вуліцы Карла Маркса. Чаму не ўБеразіно? Там з работай праблемы, чыгункі няма. Мяркую ўладкавацца педагогам, а бізнес перадам дзецям. Хаця і шкада: мясціны тут прыгожыя, душой прыкіпеў даіх. Але без любімай работы чалавеку не надта камфортна, таму прыходзіццарабіць выбар. На жаль, падобная з’ява па закрыцці малакамплектных сельскіхшкол існуе па ўсёй краіне. І тут нічога не зробіш: моладзь на вёсцы не застаецца, збягае туды, дзе ёсць заробкі…