суббота, 25 января 2020 г.

Артыкул пра Вайцешына з Прыцерпы

Васіль Аляксеевіч і Таццяна Фёдараўна Вайцешыны
Артыкул у часопісе Бярэзінская Панарама: "56 гадоў разам з жонкай і раёнкай ветэран працы і ардэнаносец з Прыцерпы"

А яшчэ 42 гады працоўнага стажу і 80 пражытых гадоў мае за плячыма ветэран працы і ардэнаносец з Прыцерпы

У Прыцерпу мы прыехалі а дзявятай гадзіне раніцы, калі на двары яшчэ не паспела развіднець: студзеньскія кароткія дні не песцяць нас сваім святлом, гэта вам не май. Знайсці патрэбную сядзібу аказалася нескладана, бо на ўсю вёску вокны свяціліся толькі ў трох дамах.
— А больш на зіму тут ніхто і не застаецца, — гаворыць Васіль Вайцешын, да якога, уласна кажучы, мы і прыехалі. – Значна больш людзей становіцца ўлетку, калі хтосьці прыязджае на свае сядзібы ды на дачы, якіх тут вырас цэлы пасёлак. Не тая сёння Прыцерпа. Куды падзеліся тыя часы, калі адных толькі мужчынкасцоў выходзіла на палеткі па добрых два дзясяткі чалавек?
Сапраўды, ёсць што прыгадаць, ёсць з чым параўнаць дзень сённяшні ветэрану працы. Здаецца, толькі тыдзень таму назад быў на календары той памятны 1964-ы год, а колькі часу прабегла. 
Менавіта з таго года, з завяршэння вучобы ў Смілавічах на курсах брыгадзіраў, пасля службы ў арміі, і пачалася працоўная сцяжынка Васіля Аляксеевіча, якая затым перарасла ў шырокую дарогу. А да гэтага…
Працяг чытайце ў  №2 газеты за 11 студзеня.
Фота Анатоля ПАЛЫНСКАГА.