З кнігі "Сад на капялюшыку каханай" Раісы Баравіковай, 1998.
***
На вярбе каташок, як вочка
маладой акіянскай нерпы,
асакой прашумела ночка
ля чужога сяла Прыцерпы.
Воды чыстыя абмывалі
беражок у часы прыліву,
i расчэсваў грабеньчык хвалі
прыбярэжных туманаў грыву.
I парыпвалі ціха вербы,
цені сплёўшы ў густую пляму,
ля чужога сяла Прыцерпы
сніла я маладую маму.
Угаворвала цймную ночку,—
ты мой сон павартуй пад вярбою,
вышывае мама сарочку,
хай пабудзе яна маладою.
Рукі ў мамы баляць нясцерпна...
I свяціліся доўга ўночы,
ля чужога сяла Прыцерпы
маладыя мамчыны вочы.
1980
***
На вярбе каташок, як вочка
маладой акіянскай нерпы,
асакой прашумела ночка
ля чужога сяла Прыцерпы.
Воды чыстыя абмывалі
беражок у часы прыліву,
i расчэсваў грабеньчык хвалі
прыбярэжных туманаў грыву.
I парыпвалі ціха вербы,
цені сплёўшы ў густую пляму,
ля чужога сяла Прыцерпы
сніла я маладую маму.
Угаворвала цймную ночку,—
ты мой сон павартуй пад вярбою,
вышывае мама сарочку,
хай пабудзе яна маладою.
Рукі ў мамы баляць нясцерпна...
I свяціліся доўга ўночы,
ля чужога сяла Прыцерпы
маладыя мамчыны вочы.
1980